Библиотека


Пухавіцкія Каласавіны

      22 лістапада 2016 года, ў малай  зале РЦК  прайшлі “Пухавіцкія Каласавіны”. Адбылася сустрэча з сынам Я.Коласа, М. Міцкевічам, таксама з беларускім пісьменнікам Генрыхам Далідовічам і ўнучкай Я. Коласа Марыяй Міхайлаўнай.  На сустрэчы былі падведзены вынікі раённай віктарыны, праведзенай установамі адукацыі раёна да 134 гадавіны з дня нараджэння  Я. Коласа. У зале прысутнічалі вучні, прыняўшыя ўдзел у віктарыне, настаўнікі беларускай мовы і літаратуры,  бібліятэкары.

    Гучалі вершы Я. Коласа, цікавыя ўспаміны з жыцця Міхася Канстанцінавіча. Усім вучням – удзельнікам віктарыны былі ўручаны кнігі ў падарунак.

                                        22

 
Педагагічны марафон – 2016

       03 кастрычніка ў актавай зале  дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 2 г. Мар’іна Горка”, у рамках педагагічнага марафону – 2016  адбылося  пасяджэнне школьных бібліятэкараў раёна на тэму “Культурная спадчына Пухавіччыны”.  Яно было прысвечанае Году культуры і  краязнаўчаму накірунку  дзейнасці школьных бібліятэк. Зала была ўпрыгожана ў нацыянальным стылі. У яе афармленні актыўны удзел прынялі вучні і педагогі  школы на чале з дырэктарам,  Паўлавай Д.М. Бібліятэкары прадставілі свае напрацоўкі па краязнаўству, падзяліліся вопытам работы. Загадчык бібліятэкі ДУА “Сярэдняя школа № 2 г. Мар’іна Горка” прадставіла праект па адраджэнні духоўнай спадчыны, бібліятэкар ДУА “Дукорскі НПК дзіцячы сад-сярэдняя школа” паведаміла аб рабоце па збору звестак аб гісторыі вёскі Дукора, Носава Н.А., загадчык інтаграванай бібліятэкі ДУА “Ананіцкі НПК дзіцячы сад-сярэдняя школа”, прадставіла  вопыт работы па краязнаўству, звязаны з гісторыяй вёскі Скобраўка, Цынская А.А., загадчык бібліятэкі ДУА “Мар’інагорская гімназія” падрыхтавала цікавыя звесткі аб сям’і Ельскіх, Шэрэмет Т.В., бібліятэкар ДУА “Рудзенская сярэдняя школа”, сабрала раней невядомыя звесткі з біяграфіі М. Чарота, А.У. Лявіцкая, бібліятэкар ДУА “Голацкі НПК дзіцячы сад-сярэдняя школа” паведаміла аб жыцці і творчасці П. Мысліўца.

      У ходзе правядзення вуснага часопіса “Пад гукі скрыпкі і цымбалаў, пад скрып пяра…” гучала жывая музыка (цымбалы, скрыпка), вершы, песні ў выкананні бібліятэкараў Міхалап І.Я. (Праўдзінская сярэдняя школа”), Нечаевай С.М. (Свіслацкая СШ імя А.Г. Чарвякова); быў паказаны буктрэлер па кнізе “Басанож па зорках”, прысвечаны І.Лучанку.

         Аддзелам адукацыі, спорту і турызма, пасяджэннем бібліятэкараў   прынята рашэнне аб прадаўжэнні праекта “Выбранае кола юбілейных дат” і стварэнні на базе бібліятэкі ДУА “Сярэдняя школа № 2 г. Мар’іна Горка” электроннай базы дадзеных  па краязнаўству.

      Прысутнічала на мерапрыемстве Алена Леанідаўна Белая, начальнік цэнтра медыярэсурсаў і бібліятэчнай справы МАІРА.

 

103 2237

 

103 2261

   

 
ДУА “Блужская базавая школа імя М. Чэпіка”

Год культуры 2016

      

       20 красавіка 2016 года на базе ДУА “Блужская базавая школа імя М. Чэпіка”  Пухавіцкага раёна адбылася раённая чытацкая канферэнцыя “Тэма Вялікай Айчыннай вайны ў творчасці  Івана Шамякіна”, прысвечаная  95-годдзю з дня нараджэння  пісьменніка. Пачалася яна з прагляду відэафільма  “Жыццё і творчасць Івана Шамякіна” (аўтарская работа  загадчыка  інтэграванай бібліятэкі ДУА “Блужская базавая школа імя М. Чэпіка”  Юліі Хачатуравай).   

 

Безымнный

 

 

      Цікавыя  ўспаміны аб пісьменніку (з кнігі Т. Шамякінай “Шамякін вядомы і невядомы”) падрыхтавала   Цынская А.А., загадчык бібліятэкі ДУА “Мар’інагорская гімназія”.

      Народны пісьменнік Беларусі Іван Шамякін належыць да пакалення пісьменнікаў, маладосць якіх была апалена і загартавана вайной. Магчыма, па гэтай прычыне большасць яго твораў так ці інакш звязана з падзеямі Вялікай Айчыннай вайны. Літаратурную панараму  твораў І. Шамякіна ваеннай тэматыкі  прадставіла слухачам З. І. Калнібалоцкая, загадчык бібліятэкі ДУА “Сярэдняя школа № 4 г. Мар’іна Горка”.  Больш падрабязна  ўдзельнікі канферэнцыі абмеркавалі творы, якіх аб’ядноўвае аднолькавая тэма – “жанчыны і вайна” (“Шлюбная ноч”, “Гандлярка і паэт”). Ваенны матэрыял,жорсткія абставіны ваеннага часу паспрыялі вострай         пастаноўцы аўтарам пытання аб чалавечых якасцях і магчымасцях.  Роздум пісьменніка над прызваннем чалавека, яго месцам у жыцці, лёсам яго духоўных каштоўнасцей – такіх, як дабро і зло, пачуццё абавязку, патрыятызм, сумленне, пачуццё годнасці  вельмі актуальны сёння.

      Таксама былі   прагледжаны і абмеркаваны  значныя  эпізоды  з экранізаваных твораў  І. Шамякіна “Гандлярка і паэт”, “Глыбокая плынь”, “Вазьму твой боль”. Гучала музыка з кінафільмаў,  ўрыўкі з твораў Івана Шамякіна ў выкананні  Тужыкавай Т.А., загадчыка інтэграванай бібліятэкі  ДУА “Турынскі НПК дзіцячы сад-базавая школа”. У бібліятэцы была прэзентавана кніжная выстава  і  электронныя буклеты, падрыхтаваныя да юбілея пісьменніка. Лейтматывам  канферэнцыі сталі радкі з верша В. Лукшы, прысвечаныя І.Шамякіну:

                                “Не, класікі не паміраюць -

                                Такі іх бессмяротны род.

                                Што напісаць

                                Не паспяваюць,

                                За іх дапісвае народ».

 
У дапамогу бібліятэкару

 

1. Г. Кляўко. Паэтычная фотагалерэя-выстава

2. Я не самотны, я кнігу маю

Электроная выстава да 125-годдзя з дня нараджэння Максіма Багдановіча.

3. Пухавіцкі каляндар-2016

 

 

docum  10 книг для семейного чтения

docum  Утверждаю Программа отдела образования, спорта и туризма

 

 

 

 
<< Первая < Предыдущая 1 2 Следующая > Последняя >>

Страница 1 из 2