Раённае метадычнае аб'яднанне выхавацеляў старшых груп
05.12.2019 06:57

Раённае метадычнае аб'яднанне выхавацеляў старшых груп

22 кастрычніка ў ДУА «Зазерскі яслі-сад Пухавіцкага раёна» прайшло раённае метадычнае аб'яднанне выхавацеляў старшых груп на тэму: «Выкарыстанне традыцыйных відаў беларускай народнай творчасці ў фарміраванні мастацкага густу дзяцей».

Мэта гэтага мерапрыемства - павышэнне прафесійнай кампетэнцыі выхавальнікаў дашкольнай адукацыі ў пытаннях арганізацыі работы па фарміраванню мастацкага густу дашкольнікаў, выкарыстоўваючы беларускую народную творчасць.

         Удзельнікам метадычнага аб'яднання быў прадстаўлены прагляд інтэграванага занятку ў старшай групе па адукацыйных абласцях «Дзіця і грамадства», «Выяўленчае мастацтва» па тэме «Беларуская майстэрня» , якое правялі выхавацель першай кваліфікацыйнай катэгорыі Лазарава А.В., выхавацель Котава В.А.

На занятку дзецям была дадзена магчымасць разгледзець выставу вырабаў беларускіх народных рамёстваў, паназіраць за працай ганчара (з дапамогай відэафільма), пагуляць у беларускую народную гульню, паслухаць меладычную беларускую музыку. А як старанна выхаванцы працавалі ў ролі мастакоў па роспісу глінянага посуду.

Увазе ўдзельнікаў метадычнага аб’яднання была прадэманстравана прэзентацыя «Формы і метады працы з дзецьмі па далучэнню іх да беларускай народнай культуры», якую падрыхтавала Нікалаева Т.У., намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці першай кваліфікацыйнай катэгорыі. 

 З задавальненнем выхавацелі прынялі ўдзел у майстар-класе «Выраб народнай лялькі-абярэга», паглядзелі відэафільм “Лялькі-абярэгі, якія яны бываюць і якое іх прызначэнне”.

На агляд гасцям была прадстаўлена выстава дыдактычных матэрыялаў і дыдактычных гульняў па азнаямленні дзяцей з беларускай народнай творчасцю.

Удзельнікі метадычнага аб’яднання  абмеркавалі эфектыўнасць прымянення дадзеных формаў і метадаў работы з выхаванцамі па далучэнню да беларускай народнай культуры.

width=

width=

width=

width=

width=

width=

width=

width=