Посвящение в кадеты
Мероприятия с учащимися
01.02.2019 05:59

Посвящение в кадеты

Вось пагоны, вось пілоткі ...
Гэта мы — кадэцкі клас!
Яшчэ такія маленькія, але ўжо такія сур'ёзныя, падцягнутыя, арганізаваныя ... Пяцікласнікі з 5 «А» класа СШ №3 г. Мар'іна Горка відавочна адрозніваюцца ад сваіх аднагодкаў. І не выпадкова: гэтыя хлапчукі і дзяўчынкі — вучні ваенна-патрыятычнага класа, які рашэннем раённага выканаўчага камітэта быў адкрыты 1 верасня ў СШ №3 г.Мар'іна Горка.
— Да стварэння такога профільнага класа мы ішлі не адзін год, — кажа Алена Власіхіна, дырэктар школы.— Раней мы часцей чулі пра існаванне ў школах такіх класаў, што з'яўляліся базай для хлопчыкаў і дзяўчынак, якія марылі пра паступленне ў ваенныя вучылішчы. І гэта была добрая традыцыя. Яе і вырашылі адрадзіць, дзякуючы таму, што школа доўгі час вельмі цесна супрацоўнічае з вайсковай часткай. Мы праводзім нямала сумесных мерапрыемстваў у рамках работы факультатыва «Мая Айчына», гуртка «Юны спецназавец». Раму рашэнне аб адкрыцці кадэцкага класа прадуманае і лагічнае.
Вучняў у ваенна-патрыятычны клас адбіралі спецыяльна. Улічвалі жаданне, стан здароўя, паспяховасць у вучобе. Спецыяльна для гэтага класа сшылі форму. І вось надышоў дзень, калі пяцікласнікі гатовы для пасвячэння ў кадэты.
— З першага верасня мы займаліся з вучнямі па прадметах пачатковай ваеннай падрыхтоўкі, — расказвае куратар класа, намеснік начальніка аддзялення ідэалагічнай работы в / ч .... падпалкоўнік Дзяніс Жур.— Яны ўжо маюць некаторыя навыкі страявой, медыцынскай падрыхтоўкі, ведаюць нешта з ваеннай тапаграфіі. Вывучэнне гэтых і іншых дысцыплін прадугледжана праграмай навучання. Дзеці не раз бывалі ў брыгадзе, бачылі, як нясуць службу салдаты, наведвалі музей вайсковай славы. Хачу сказаць, што ўсяго за некалькі месяцаў вучні не толькі даведаліся нешта новае для сябе, але і сталі прыкметна больш арганізаванымі, дысцыплінаванымі, больш сур'ёзнымі.
Сярод тых, хто ў гэты дзень перад сваімі таварышамі даваў клятву кадэта, была і дачка Дзяніса Жура. Падпалкоўнік ганарыцца тым, што яна, дзяўчынка, выбрала для сябе вучобу ў гэтым класе, і ўпэўнены: сэнс і карысць ад гэтага адназначна будуць.
Ва ўрачыстай абстаноўцы ў прысутнасці ганаровых гасцей, ветэранаў вайны і баявых дзеянняў у Афганістане, бацькоў і вучняў школы кадэтам былі ўручаны берэты. Момант хвалюючы і кранаючы. Але пяцікласнікі ўжо не проста дзеці — справіліся з хваляваннем па-даросламу, на выдатна.
Віншуючы юных кадэтаў, дырэктар школы Алена Власіхіна пажадала заўсёды памятаць пра тое, што да іх цяпер прыкавана ўвага вучняў і настаўнікаў з усіх школ раёна. Таму сваёй працай, сваімі паводзінамі трэба кожны дзень даказваць, што ты не проста так носіш кадэцкую форму. 
Ад хлопчыкаў і дзяўчынак, я думаю, не чакаюць подзвігаў, але ўсе вераць, што дзеці, выхоўваць якіх будуць на лепшых традыцыях, стануць добрымі людзьмі і выберуць правільныя жыццёвыя арыенціры.

F7KbIAl4AlY

jT9g6Gt2wHU

kkavtm2xf8I

POs5bakWNcY

 

По мотивам газеты "Пуховичские новости"