Далучэнню дзяцей дашкольнага ўзросту да беларускай культуры ў працэсе арганізаванай дзейнасці
14.11.2018 09:09

Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Яслі – сад №3 г. Мар’іна Горка» 13 лістапада 2018 года ветліва адчыніла дзверы для выхавацеляў сярэдніх груп дашкольныхустаноў Пухавіцкага раёна.

Тэма метадычнага аб'яднання была прысвечана далучэнню дзяцей дашкольнага ўзросту да беларускай культуры ў працэсе арганізаванай дзейнасці.

Адкрыты прагляд занятка па адукацыйнай вобласці “Дзіця і грамадства” і “ Развіццё маўлення і культура маўленчых зносін” для дзяцей 4-5 гадоў “Падарожжа з Буслікам”, якi прафесійна, эмацыйна, шчыра з невычэрпнай любоўю да сваёй Радзімы правяла выхавацель вышэйшай катэгорыі   Валянціна Дзмітрыеўна Васкабовiч, не пакінуў нікога абыякавым. У канцы занятку педагі разам з дзецьмі ў адным парыве аб'ядналіся пры дапамозе блакітнай ніткі і слоў любові да сваёй Бацькаўшчыны.

Маленькія выхаванцы сярэдняй групы яшчэ толькі вучацца гаварыць па-беларуску, але ўжо паказалі выдатныя веды і ўменні ў валоданні роднай мовай, у чытанні вершаў, вымаўленні прыказак і прымавак. Каб родная мова не была экзотыкай для дзяцей і заняла значнае месца ў адукацыйным працэсе, патрэбна наладзіць сістэму дзейнасці па ўжыванні, укараненні і распаўсюджанні яе ва ўстановах адукацыі. Намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці ГусеваНаталля Анатольеўнапрапанавала педагогам эфектыўныя напрамкі вывучэння і ўкаранення беларускай мовы ў адукацыйны працэс дашкольнай установы, пазнаёміла з эфектыўнымі метадамі і формамі работы з дашкольнікамі па выхаванні грамадзянскіх пачуццяў, любові да Радзімы, прыроды роднага краю.

Пазнавальна і ў атмасферы творчага супрацоўніцтва была праведзена гульня – віктарына “Веру, не веру “, дзе педагогi даведаліся аб “20 самых цікавых фактах пра Беларусь, якія павінен ведаць кожны”.

 

IMG 2277

 

IMG 2278

 

IMG 2282

 

IMG 2298

 

IMG 2309

 

IMG 20181113 094628

 

IMG 20181113 095440

 

IMG 20181113 102250