Пользователи : 2
Статьи : 795
Просмотры материалов : 569404

Подписка














Жывая класіка: прысвячэнне маёй Радзіме
Мероприятия с учащимися
27.04.2018 00:00

  26 красавіка 2018 года на базе ДУДА “Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі “Світанак” Пухавіцкага раёна адбыўся раённы этап рэспубліканскага конкурсу “Жывая класіка: прысвячэнне маёй Радзіме”. У конкурсе прынялі удзел 57 вучняў з 21 установы адукацыі раёна.

Вядучыя мерапрыемства, вучні ДУА “Мар’інагорскі НПК дзіцячы сад-сярэдняя школа” Анастасія Галуза і Цімур Шацілаў.

Журы конкурсу былі вызначаны пераможцы, якія будуць прадстаўляць Пухавіцкі раён на абласным этапе:

1-4 клас: Цэхановіч Багдан, ДУА “Сярэдняя школа № 2 г. Мар’іна Горка”;

5-6 класы: Дзільман Вікторыя, ДУА “Сярэдняя школа № 2 г. Мар’іна Горка”;

7-8 класы: Пракаповіч Павел, ДУА “Сярэдняя школа № 2 г. Мар’іна Горка”;

9-10 класы: Міхайлава Аліна, ДУА “Мар’інагорская гімназія”.

Яркімі і запамінальнымі былі выступленні Сечка Лізаветы, вучаніцы ДУА “Дрычынская БШ”; Попчык Дар’і, вучаніцы ДУА “Мар’інагорскі НПК дзіцячы сад-сярэдняя школа”, Ламакі Арцёма і Сіліча Івана з ДУА “Сярэдняя школа № 1 п. Дружны”; уразілі выступленні Шайковай Ксеніі, вучаніцы ДУА “Грабенская базавая школа” і Рунца Іллі, вучня ДУА “Азярычынскі НПК дзіцячы сад-сярэдняя школа”; прэзентацыямі і музычным суправаджэннем вызначаліся выступленні вучняў ДУА “Ананіцкі НПК дзіцячы сад-сярэдняя школа”, “Праўдзінская сярэдняя школа”…

Удзельнікі, заняўшыя 1, 2, 3 месца, будуць узнагароджаны дыпломамі аддзела адукацыі, спорту і турызму.123456