ДУА "Дукорскі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа"
Мероприятия с учащимися
25.02.2016 07:36

Размаўляй па-беларуску

Якая прыгожая, міла­гучная, мяккая і ў той жа час яскравая, звонкая, моцная, поўная наша мова. На кожны выпадак знойдзецца ў ёй і патрэбнае слова, і трапны фразеалагізм. На гэтай мове размаўлялі нашы дзяды і прадзеды, за яе змагаліся нашы продкі. Толькі гэтую мову мы можам назваць роднай, бо гэта мова нашай зямлі.

Але зараз беларуская мова пакрыху забываецца, “губляюцца” яе адметныя словы, усё радзей чуеш яе на вуліцах.

І каб прывіць вучням цікавасць і любоў да роднай мовы, у ДУА “Дукорскі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа” з 15 па 19 лютага 2016 года прайшоў ты­дзень беларускай мовы і літаратуры. У рамках тыдня былі праведзены розныя мерапрыемствы.

SAM 3604

Дэвіз тыдня:Рускай мове дай разгрузку – размаўляй па-беларуску.

У першы дзень тыдня вучні прынялі актыўны ўдзел у акцыі “Гаворым па-беларуску”. На акцыю адгукнуліся ўсе работнікі школы. На вечарыну беларускай мовы і літаратуры былі запрошаны вучні 10-11 класаў.

SAM 3614

Другі дзень тыдня пачаўся з выстава кніг “Беларускія кнігі, аўтары-юбіляры - 2016 г.” Вучні 7-8 класаў сталі ўдзельнікамі падарожжа з элементамі гульні “Па краіне беларускай мовы”. Пяцікласнікі сталі гасцямі школьнага этнаграфічнага кутка, дзе была праведзена гульня-падарожжа “Мая Радзіма – Беларусь”. Маленькія “Гаспадары” і “Гаспадынькі” праверылі свае веды па адпаведнай тэме. З невялікай перавагай пабеду атрымалі сапраўдныя “Гаспадары”.

SAM 3623

Вельмі спадабалася вучням пачатковых класаў акцыя “Вясёлы перапынак: печ, патэльня, хвост”. Вучні пазнаёміліся з некаторымі беларускімі народнымі гульнямі і прынялі актыўны ўдзел у іх правядзенні. Яшчэ вучні 9 класа адправіліся на экскурсію ў школьны этнаграфічны куток і сталі ўдзельнікамі КВЗ “Любі, шануй, ведай роднае слова!”

SAM 3626

SAM 3611

Два апошнія дні тыдня былі таксама вельмі насычанымі. Вучні 3-4 класаў намалявалі незвычайныя малюнкі для конкурсу “Беларускі алфавіт у малюнках”. Для вучняў шостага класа была падрыхтавана віктарына “Мовазнаўца”. Асаблівую цікавасць выклікала мерапрыемства “Свята роднай мовы”, удельнікамі якога былі сямікласнікі.

Як бачым, для кожнага з вучняў знайшлося нешта сваё, тое, што ён запамятае надоўга з гэтага тыдня.