Мерапрыемства, прысвечанае 90-годдзю з дня нараджэння ганаровага грамадзяніна Пухавіцкага раёна Міхася Канстанцінавіча Міцкевіча
Совместные мероприятия
12.02.2016 06:42

 

Круглая дата

 

        5 лютага 2016 года ў ДУА “Сярэдняя школа № 2 г. Мар’іна Горка”адбылося мерапрыемства, прысвечанае 90-годдзю з дня нараджэння ганаровага грамадзяніна Пухавіцкага раёна Міхася Канстанцінавіча Міцкевіча.  На ім прысутнічаў сам юбіляр са сваёй дачкой Марыяй Міхайлаўнай.

 

IMG 3459

 

IMG 3452

 

 

      Міхась Канстанцінавіч – малодшы сын Якуба Коласа, доктар тэхнічных навук, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР – ведае на памяць творы свайго бацькі, і “Новую зямлю” чытае так, як ніхто іншы.  Прывітальны адрас  уручыла юбіляру Валянціна Фёдараўна Андрэева, начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму, прагучалі віншаванні ад Леаніда Аляксандравіча Бурлевіча, начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Пухавіцкага райвыканкама. Але галоўны падарунак госць атрымаў ад вучняў і настаўнікаў школы. Яны падрыхтавалі па-сапраўднаму літаратурную кампазіцыю, дзе прагучалі ўрыўкі з “Міхасёвых прыгод”, вершы, якія Колас прысвяціў свайму малодшаму сыну. Успомнілі і пра тое, што звязвае сям’ю Коласа з Пухавіччынай. Міхась Канстанцінавіч  у якасці падзякі за сустрэчу падараваў школе адно з лепшых выданняў паэмы Якуба Коласа “Новая зямля”. 

 

IMG 3472