Тыдзень беларускай мовы і літаратуры
Мероприятия с учащимися
24.02.2020 19:40

Тыдзень беларускай мовы і літаратуры

Штогод у кожнай школе праходзяць прадметныя тыдні. Настаўнікі-прадметнікі стараюцца як мага больш звярнуть увагу на свой прадмет, зацікавіць вучняў да яго вывучэння.

У лютым, як звычайна, займае месца Тыдзень беларускай мовы і літаратуры. Настаўнікі стараюцца стварыць штосьці незвычайнае і запамінальнае. У ДУА “Мар`інагорскі навучальна –педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа” настаўнікі беларускай мовы і літаратуры прапанавалі вучням зрабіць пастаноўку п`есы В.Дуніна–Марцінкевіча “Пінская шляхта”. Дзеці ўспрынялі гэту ідэю з задавальненнем.

Нягледзячы на стомленнасць, на свае асабістыя справы, вучні разам з настаўніцай беларускай мовы і літаратуры Кірыльчык Н.І. некалькі разоў на тыдзень збіраліся на рэпетыцыі амаль на працягу месяца. Абмяркоўваліся сумесна ўсе дэталі: як іграць, што апрануць, якія зрабіць дэкарацыі. Агульная ідэя захапіла ўсіх: і настаўнікаў, і вучняў.

Прэм`ера адбылася 21 лютага, у Міжнародны дзень абароны роднай мовы. І гучала беларускае слова! Пасля спектаклю артыстаў доўга не адпускалі са сцэны апладысментамі. І настаўнікі, і вучні пакідалі актавую залу ў цудоўным настроі.

Беларуская мова жыве і жыць будзе!

width=

width=

width=

width=

width=

width=

width=

width=

width=