Аздараўленчы лагер “Сонейка”
Автор: Administrator   
03.01.2020 15:49

Аздараўленчы лагер “Сонейка”

 

     Аздараўленчы лагер “Сонейка” працаваў на базе ДУА “Турынскі НПК дзіцячы сад-базавая школа” з 26 снежня па 31 снежня 2019 года. Лагер быў разлічаны на 15 дзіцячых месцаў і складаўся з аднаго атрада і двух звёнаў. Узрост дзяцей 6 -10 год. З поўных сем’яў 11 дзяцей, з няпоўных – 4, са шматдзетных сем’яў – 7 дзяцей. Атраду быў выдзелены клас на першым паверсе для гульняў і правядзення мерапрыемстваў. Для арганізацыі вольнага часу выкарыстоўваліся спартыўная зала, школьны стадыён, памяшканне школьнай бібліятэкі, для харчавання – сталовая зала. Для дзяцей былі створаны ўсе ўмовы для адпачынку і ўмацавання іх здароўя ў перыяд зімніх канікул. З вучнямі працавалі амаль усе настаўнікі школы.

     Выхаваўчая праграма лагера “Новы год ля варот” мела пэўныя накірункі: выхаваўча-пазнавальны, грамадска-патрыятычны, фізкультурна-аздараўленчы, забаўляльны.

     Мэта праграмы: стварыць спрыяльныя ўмовы для ўмацавання здароўя і арганізацыя вольнага часу навучэнцаў падчас зімовых канікул з улікам уласных інтарэсаў, схільнасцяў і магчымасцяў.

     Задачы: стварэнне ўмоў для арганізацыі адпачынку; прафілактыка шкодных звычак і правапарушэнняў; фарміраванне культуры зносін і талерантнасці, навыкаў беражлівых адносін да навакольнага асяроддзя; развіццё творчага мыслення, творчых магчымасцяў дзяцей; выхаванне пачуцця гонару і захаплення сваёй краінай, яе прыродай;

стварэнне ўмоў для ўсебаковага развіцця асобы дзіцяці, занятасці іх разнастайнымі справамі.

     Кожны дзень меў пэўную назву і свае мэты.

     26 снежня 2019 года дзень меў назву “Сардэчна запрашаем” і мэту: садзейнічаць стварэнню творчай атмасферы, адпрацоўцы на практыцы навыкаў бяспечных паводзін, выканання асноўных патрабаванняў жыцця лагера, развіццю ўменняў працаваць ва рознаўзроставым калектыве.

     Дзень традыцыйна пачаўся з навучання правілам бяспечных паводзін у лагеры “Бяспечнасць у лагеры”. Гэтыя заняткі супалі з сустрэчай, якую арганізавалі работнікі ДАІ.

width=

  

Выяўленчая дзейнасць “Наш атрадны дом” складалася з афармлення атраднага кутка. Атрад быў падзелены на два звяны: “Мяцеліца” з дэвізам “У перамогу цвёрда верыцца турынская “Мяцеліца”, і “Снегавікі” з дэвізам “Саперніку здавацца не прывык зімні стораж снегавік”.

width=

Скончыўся дзень канцэртам, які быў прысвечаны адкрыццю лагернай змены “Юныя таленты”.

width=

     27 снежня 2019 года дзень называўся “Навагодняя карусель” і быў самым запамінальным за ўсю лагерную змену, таму што садзейнічаў выяўленню даць кожнаму выхаванцу магчымасць для самавыяўлення. Гэта быў навагодні ранішнік “Новы год! Ёлка ў госці запрашае”.

width=

     28 снежня 2019 года – гэта дзень “Спорт – здароўе”, які пачаўся з хвілінкі здароўя “Са спортам дружыць – здаровым быць!” і спрыяў прапагандзе здаровага ладу жыцця, прафілактыцы шкодных звычак.

Доўгачаканым і вельмі прыемным было тое, што выпаў снег, які ўкрыў усю наваколіцу, прынёс шмат радасных зімовых забаў.

width=

     29 снежня 2019 года дзень меў назву “Зімовыя прыгоды” і на самай справе адпавядаў назве, садзейнічаў фарміраванню эстэтычнай культуры, далучэнню дзяцей да свету прыгожага.

     Гульня-віктарына “Казачныя зімовыя забавы” стварыла станоўчы эмацыянальны настрой, актывізіравала разумовую дзейнасць дзяцей.

width=

  

30 снежня 2019 года - “Новы год ля варот”. Дзень удасканальваў імкненне выхаванцаў да творчай дзейнасці, стварэнню эмацыянальна-выразных сродкаў музыкі, выяўленчага мастацтва, літаратуры.

Спачатку была праведзена гульня “Угадай мелодыю”, а затым кожны выхаванец стварыў непаўторны касцюм для правядзення маскарада “Маскі-шоу”, прыняў удзел у навагодніх карагодах.

width=

width=

     31 снежня 2019 года – апошні дзень “Чароўны куфэрак”. Дзень распачаўся з хвілінкі бяспекі “Добрая дарога дзяцінства”. З дзецьмі паўторна быў праведзены інструктаж па правілам навучання бяспечных паводзін у час зімніх канікул, арганізаваны прагляд відэаролікаў.

     Пасля гэтага адбылася экскурсія ў музейны куток этнаграфіі і быту вёскі Турын, які размешчаны на другім паверсе школы. Выхаванцы ўбачылі незвычайныя прадметы з побыту школы: дошку, васкоўку, чарнільніцу, школьную сумку; адкрылі для сябе прадметы, што можно было знайсці ў кожнай хаце: ступу, драўляныя лыжкі, вагі, маслабойку, а самае галоўнае – ткацкі станок.

width=

   Развітваючыся з лагернай зменай, выхаванцы самі правялі канцэрт “Чароўны куфэрак”.

width=

     Работа лагера мела станоўчыя і амаль пазітыўныя вынікі. Дзеці з задавальненнем наведвалі лагер, ім было цікава і весела.